czwartek, 14 października 2010

Шляхта і яе земельныя ўладанні ў Ашмянскім (Ошменским) павеце ў першай палове XVI ст.

Валеры МЯНЖЫНСКІ, Алег ДЗЯРНОВІЧ
Шляхта і яе земельныя ўладанні ў Ашмянскім (Ошменским) павеце
ў першай палове XVI ст.
(паводле Кнігаў № 12—31 Метрыкі ВКЛ)

Ашмянскі павет быў аформлены ў выніку адміністрацыйна-
тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг. Але ўжо ў XV ст., а менавіта
пасля Гарадзельскага прывілея 1413 г., можна казаць пра існаванне
такой адзінкі як Ашмянскае намесніцтва, якое падпадала пад уладу
Віленскага ваяводы. У першай палове XVІ ст. Ашмянскі павет разумелі
як вялікую воласць, цэнтрам якой было гаспадарскае места Ашмяны.
Апроч таго, крыніцы называюць Крэўскую воласць і Маркаўскі павет.
Таксама па-рознаму дакументы др. пал. XV – перш. пал. XVI стст.
называюць вышэйшых службовых асобаў гэтых утварэнняў – цівунамі,
намеснікамі, дзяржаўцамі5.
Аўтары публікацыі мяркуюць, што дапушчальна зрабіць праекцыю
асноўнай тэрыторыі Ашмянскага павету 1565—1566 гг. на тыя
адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні, якія існавалі на месцы
Ашмянскага павету ў перш. пал. XVI ст. Паводле нашага меркавання,
адміністрацыйная рэформа 1565—1566 гг. у дачыненні да цэнтральных
паветаў ВКЛ, асабліва, прылеглых да сталіцы, у аснове сваёй
зафіксавала тыя рэаліі, якія ўжо існавалі ў перш. пал. XVI ст. Таму мы і
будзем апераваць такім паняццем як Ашмянскі павет у перш. пал. XVI
ст
Што праўда, трэба асобы адзначыць адміністрацыйна-
тэрытарыяльны статус той часткі цяперашняга Астравецкага раёну,
якая знаходзіцца ў міжрэччы Віліі, Ашмянкі і Лошы, і дзе размешчаныя
такія мястэчкі як Міхалішкі, Гервяты, Варняны, Быстрыцы. У выніку
рэформы 1565—1566 гг. гэтая тэрыторыя апынулася ў складзе
Віленскага павету6, але ў перш. пал. XVI ст. яе населеныя пункты

Brak komentarzy: